Чацвер, 25.04.2024, 14:29
Беларуская кнігаГалоўная

Рэгістрацыя

Уваход
Вітаю Вас Госць | RSS
Меню сайта
Падзелы
Кнігі [39]
Часопісы [0]
Аўдыё [1]
Навіны [10]
Галоўная » 2008 » Лістапад » 15 » Памёр Генадзь Кісялёў
Памёр Генадзь Кісялёў
12:15
Учора ўраньні пасьля цяжкай і працяглай хваробы памёр Генадзь Кісялёў. Яму ішоў 78-ы год. Гісторык, літаратуразнавец, пісьменьнік, археограф пакінуў па сабе вялікую навуковую і творчую спадчыну і славу першаадкрывальніка шмат якіх таямніцаў беларускага прыгожага пісьменства.

Генадзь Васілевіч Кісялёў нарадзіўся 19 сакавіка 1931 году ў горадзе Каломне Маскоўскай вобласьці (Расея) у сям'і службоўцаў.

Сярэднюю школу скончыў у Віцебску (1948). Пасьля заканчэньня Маскоўскага гістарычна-архіўнага інстытуту (1953) працаваў у архіўных установах Літвы. У 1956—1959 гадах вучыўся ў асьпірантуры пры Маскоўскім гістарычна-архіўным інстытуце. У 1960-1971 гадах.— навуковы супрацоўнік Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіву Літоўскай ССР.

3 1971 году — навуковы супрацоўнік Інстытуту літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Кандыдат гістарычных навук.

Літаратурную дзейнасьць пачаў у 1958 годзе. Выдаў зборнікі гістарычна-літаратурных нарысаў “Сейбіты вечнага” (1963), “3 думай пра Беларусь” (1966), “Героі і музы” (1982), дасьледаваньні “Загадка беларускай “Энэіды” (1971), “Пошукі імя” (1978), “Спасьцігаючы Дуніна-Марцінкевіча” (1988), літаратуразнаўчую дылёгію “Разыскивается классик...” (1989), гістарычныя нарысы “Паплечнік Каліноўскага” (1976), “На пераломе дзьвюх эпох: паўстаньне 1863 году на Міншчыне” (1990). Склаў зборнікі гістарычна-літаратурных матэрыялаў “Пачынальнікі” (1977), “Пуцявінамі Янкі Купалы” (1981), “3 жыцьцяпісу Якуба Коласа” (1982), “Шляхам гадоў” (1990).

Адзін са складальнікаў зборнікаў дакумэнтаў “Рэвалюцыйны ўздым у Літве і Беларусі 1861—1862 гг.” (1964), "Паўстаньне ў Літве і Беларусі 1863—1864” (1965).

Радыё "Свабода".
Катэгорыя: Навіны | Праглядаў: 1110 | Дадаў: Mikola | Рэйтынг: 0.0/0 |
Форма увахода
Каляндар навін
«  Лістапад 2008  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
Пошук
Сябры сайта
Статыстыка

Усяго онлайн: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0
Copyright Мікола © 2024