Чацвер, 28.03.2024, 13:36
Беларуская кнігаГалоўная

Рэгістрацыя

Уваход
Вітаю Вас Госць | RSS
Меню сайта
Падзелы
Кнігі [39]
Часопісы [0]
Аўдыё [1]
Навіны [10]
Галоўная » Архіў навінаў

Аўтар: Зянон
Фармат: pdf
Памер: 5.7 Мб
Старонак: 434
Год: 2007

Стыль, уласьцівы яго почырку, — стыль стратэга: дзе ён — там цэнтр, і дзе ён, там усё тое, да чаго ён мае дачыненьне, выяўляе сваё „ пера”: перавагу і перамогу. Адна неад’емная ўмова: рабіць гэта яно павінна імкліва, як фатаграфуючы, на потым пакідаючы лабараторны клопат, інакш уключаецца чыньнік зваротнага дзеяньня, і рэчаіснасць, якая ня хоча быць „ неда”, уцягваецца ў пярэчаньне і ў перашкоду.

У „ Дарозе” Зянон яшчэ фатаграфуе, але ўжо і праяўляе сфатаграфаванае, яшчэ прапаведуе, але ўжо і спавядаецца, дужы, укладаецца ў гучныя словы, а той рэштай, якою не ўклаўся, вымаўляе ціхія. Гучныя словы Беларусь ужо чула і аддала яму ці не ўвесь патэнцыял водгуку, ціхія, што самы зьяўляюцца яе водгукам, чуе цяпер.

Так сталася, Зянон глядзіць на Айчыну здалёк і таму, што здалёк, усё тое, што зроднена зь Белару ... Чытаці далей
Дата: 21.09.2008


Аўтар: Зянон Пазняк
Фармат: pdf
Памер: 30.5 Мб
Старонак: 314
Год: 2007
Гэтая кніга, як бы працяг, выдадзенай у 1992 г. у Менску выдавецтвам „Паліфакт” фрагмэнтарнага зборніка артыкулаў і  матэр’ялаў „ Зянон ПАЗЬНЯК: Сапраўднае аблічча”. Там адлюстраваны самы пачатак (1988-1990 гг.) барацьбы новага  Беларускага Адраджэньня за волю, дэмакратыю, незалежнасьць і беларускую будучыню Бацькаўшчыны-Беларусі.

„Развагі. Канцэпцыя новага Беларускага Адраджэньня, кн.1, артыкулы і матэр’ялы (1990–ІІІ.1996)” – зборнік больш сістэматызаваны дзеля галоўнай задачы: адлюстраваць сутнасьць палітычнага становішча і канцэпцыю дзеяньняў Беларускага нацыянальнага Адраджэньня, канцэпцыю, якая прывяла да перамогі – здабыцьця незалежнасьці Беларусі.

Зьмест кнігі – гэта збор выбраных артыкулаў, выступаў, аналітычных матэр’ялаў аўтара, надрукаваных у пэрыядычным бел ... Чытаці далей
Катэгорыі: Кнігі | Дата: 20.09.2008

Валерый Касмылёў
Фармат: doc (тэкст)
Памер: 25 кб
Старонак: 5

Да гісторыі дуэляў у Беларусі.
"Гісторыя дуэляў сягае ў глыб стагоддзяў. Класічная дуэль, або двубой, мела сваіх папярэднікаў у выглядзе судовых паядынкаў (ардалій), рыцарскіх турніраў ..."

Спампаваць
Дата: 01.09.2008


Аўтар: Івонка Сурвіла
Фармат: pdf
Памер: 1.29 Мб
Старонак: 144
Год: 2008

Кніга ўспамінаў старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы.
"Гэтая кніга мае вялікае значэньне, бо гэта ўспаміны дзейнага старшыні Рады БНР. Івонка Сурвіла ў кнізе аткрываецца ня толькі як грамадзкі дзеяч, як палітык, але і як чалавек, як жанчына са сваімі пачуцьцямі, са сваімі перажываньнямі, як дачка і маці, як жонка, якая кахае свайго мужа і разам зь ім працуе".

Спампаваць
Катэгорыі: Кнігі | Дата: 01.09.2008



25 жніўня Ўладзімеру Арлову споўнілася 55 гадоў. Аўтар больш трох дзясяткаў кнігаў апошнім часам аддае перавагу не традыцыйным папяровым фаліянтам, а маленькім гукавым літаратурным дыскам. Тлумачыць ён жаданьне выдаваць свае творы ў выглядзе аўдыёкнігаў тым, што сучаснаму чалавеку няма часу чытаць мастацкую літаратуру, а на дысках ён можа слухаць абраныя творы ў аўто, мэтро і нават у басэйне ці ў рэчцы. Што робіць і сам пісьменьнік, вандруючы ў гэтыя дні па азёрнай Віцебшчыне. Адтуль па тэлефоне ён адказаў на пытаньні карэспандэнткі радыё "Свабода" Алі Слобан.

Уладзімер Арлоў: “Нечакана зноў пачалі нараджацца вершы, якія, я спадзяюся, складуць новы паэтычны зборнік. Дарэчы, гэтую кнігу я хачу выдаць беларускай лацінкаю, каб такім чынам падтрымаць шматвекавую традыцыю нашай лацініцы. Адначасова гэта пэўным чынам засьведчыць і маю пазыцыю ў ... Чытаці далей
Катэгорыі: Навіны | Дата: 31.08.2008


Аўтар: Севярын Квяткоўскі
Фармат: pdf
Памер: 372 кб
Старонак: 156
Год: 2007

Зборнік "Фрашкі да пляшкі" - суплёт кароткіх гісторыяў жыцьця пра вядомых беларускіх палітыкаў, музыкантаў, літаратараў, мастакоў, журналістаў, а таксама паспалітых людзей: выкладчыкаў, міліцыянтаў, рабочых, таксістаў, мытнікаў, памежнікаў, бізнэсоўцаў, эмігрантаў і дзяцей. Аўтар малюе карціну жыцьця беларусаў новай эпохі - эпохі Незалежнасьці. Сьмешныя па форме, фрашкі - анэкдоты жыцьця - закранаюць сур'ёзныя тэмы ўзаемадачыненьня творцы і ўлады, паўстання беларускай мовы як элітарнай, а не калхознай, зьяўленьня новай генэрацыі, для якой ідэя беларушчыны не лубок, а спосаб самаідэнтыфікацыі ў прасторы і часе.
Спампаваць
Катэгорыі: Кнігі | Дата: 28.08.2008


Фармат: doc (тэкст)
Памер: 33 кб
Старонак: 31

Беларуская кухня мае даўнюю гісторыю. Самабытныя стравы, якія дайшлі да нас з глыбіні стагоддзяў, сведчаць аб рацыянальнасці, эканамічнасці і разнастайнасці харчавання нашых продкаў.
У гэтай кнізе зможаце знайсці рэцэпты такіх страў як : Боршч беларускі, Суп са шчаўя, Булён курыны з клёцкамі, Зацірка, Локшына, Халаднік, Свініна з яблыкамі, Мачанка па-сялянску, Мяса па-асенняму, Каўбаскі па-магілёўску, Качка з грыбамі, Карп фаршыраваны, Камы, Смажанік, Бліны, Аладкі, Зразы, Сачні, Салаты і шмат чаго яшчэ.
Спампаваць
Катэгорыі: Кнігі | Дата: 28.08.2008


Аўтар: Дж. К. Роўлінг
Фармат: doc (тэкст)
Памер: 146 кб
Старонак: 147
Год: 1997

Знакамітая кніга Дж.К. Роўлінг "Гары Потар і Філасофскі Камень" па-беларуску.
Пераклад Багача Андрэя і Філіпчыка Андрэя, 2007 г.

Спампаваць
Катэгорыі: Кнігі | Дата: 24.08.2008


Аўтар: Васіль Быкаў
Фармат: doc (тэкст)
Памер: 481 кб
Старонак: 170
Год: 1987

Раман Васіля Быкава "Кар'ер"

Спампаваць
Катэгорыі: Кнігі | Дата: 20.08.2008


Аўтар: Якуб Колас
Фармат: doc (тэкст)
Памер: 321 кб
Старонак: 109
Год: 1911-1923

Паэма Якуба Коласа "Новая зямля"
Спампаваць
Катэгорыі: Кнігі | Дата: 14.08.2008


Аўтар: Янка Купала
Фармат: doc (тэкст)
Памер: 14.9 кб
Старонак: 6
Год: 1910

Паміж пустак, балот беларускай зямлі,
На ўзбярэжжы ракі шумнацечнай
Дрэмле памятка дзен, што ў нябыт уцяклі,
Удзірванелы курган векавечны...


Паэма Янкі Купалы "Курган"
Спампаваць
Катэгорыі: Кнігі | Дата: 14.08.2008


Фармат: doc (тэкст)
Памер: 475 кб
Старонак: 36
Год: 2007

Кніжачка прысьвечана НЕАБЫЯКАВЫМ! Чаму менавіта НеАБЫЯКАВЫМ ? (спытаеце вы!)! І што ж такое АБЫЯКАВАСць. Абыякавасць характарызуецца няведаннем. Гэта слабасць душы. Чалавек не можа прыняць сваё (са ўсёй усвядомленай адказнасцю) суб'ектыўнае рашэнне - як яму дзейнічаць у дадзенай сітуацыі
Больш таго, ён нават не жадае прадпрымаць якія-небудзь дзеянні. Вынік - чалавек застаецца спакойным знешне, але пры гэтым "пустым, сляпым" усярэдзіне.
Але ж кніжачка прысьвечана не пустым людзям!Прыемнага чытання...
Аўтары-ўкладальнікі

Спампаваць
Катэгорыі: Кнігі | Дата: 10.08.2008

« 1 2 3 4 5 »
Форма ўвахода
Каляндар навін
«  Сакавік 2024  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Пошук
Сябры сайта
Статистика

Усяго онлайн: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0
Copyright Мікола © 2024