Гэтыя пяць абразкоў успамінаў - адзін з Першага Ўсебеларускага Кангрэсу і чатыры з святкавання 25-га Сакавіка ў розных часах, розных месцах і абставінах - прысвячаюцца двум шэсцьдзесяцігадовым юбілеям: Першага Ўсебеларускага Кангрэсу і абвешчання незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Успаміны пра 25-га Сакавіка друкаваліся ў 1953 годзе ў Таронта, у газеце «Беларускі Эмігрант». У гэтым выданні зроблены папраўкі і малыя змены. Да пяцёх абразкоў успамінаў падаю дадаткі: сваю брашурку «БНР ці БССР» і тры Ўстаўныя Граматы Рады БНР, якія пазволіў сабе перадрукаваць з «Запісаў» БІНІМу No.13, 1975 г., каб папулярызаваць веду пра Беларускую Народную Рэспубліку і асновы ейнай канстытуцыі.