Гэтая брашура прысвечана асобе правадыра Беларускай Незалежніцкай Партыі, маёру Беларускай Краёвай Абароны і кіраўніку Беларускай Вайсковай Арганізацыі Ўсеваладу Родзьку. Ён жыў і змагаўся для Беларусі. Ён вызначаўся бязмежным патрыятызмам і выдатнымі здольнасцямі. Гэта ён запальваў у сэрцах беларускай моладзі змагарскі агонь ды далучаў яе да барацьбы за незалежнасць краіны. Калісці прыйдзе час, калі памяць Усевалада Родзькі, як і тысяч іншых беларускіх нацыяналістаў, што аддалі свае жыцьці ў барацьбе за Беларускую Незалежную Нацыянальную Дзяржаву, будзе адпаведна ўшанавана. Пакуль жа памяць пра іх і іх геройства захоўваецца ў нашых сэрцах, кліча нас да барацьбы і перамогі.