Беларуская кнігаГалоўная

Рэгістрацыя

Уваход
Вітаю Вас Госць | RSS
Меню сайта
Падзелы
Кнігі [39]
Часопісы [0]
Аўдыё [1]
Навіны [10]

Францішак Багушэвіч (псеўд. Мацей Бурачок, Сымон Рэўка з-пад Барысава; 21.03.1840—28.04.1900), беларускі грамадскі дзеяч, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.

Францішак Багушэвіч Нарадзіўся ў фальварку Свіраны Віленскай губ. (сучасн. Літва) у сям'і дробнага шляхціца. Пачатковую адукацыю атрымаў у Віленскай гімназіі, якую скончыў у 1861. У тым жа годзе паступіў у Пецярбургскі універсітэт, аднак праз 2 месяцы быў выключаны за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях. Вярнуўся на радзіму, працаваў настаўнікам ў в. Доцішкі. Актыўны ўдзельнік паўстання 1863-1864, быў паранены ў баі. Ратуючыся ад рэпрэсій, вымушаны быў хавацца, а потым пераехаў на Украіну. У 1865 яму ўдалося паступіць у Нежынскі юрыдычны ліцэй. З 1868 працаваў у судовых установах Украіны, кароткі час у Валагодскай губ. У 1884 вярнуўся ў Вільню, працаваў у судовай палаце. Асноўнымі кліентамі яго былі сяляне і гарадская бедната. Менавіта ў віленскі перыяд разгарнулася яго літаратурная і публіцыстычная дзейнасць. Пры жыцці паэта пад псеўданімамі былі надрукаваны вершаваныя зборнікі «Дудка беларуская» (Кракаў, 1891) і «Смык беларускі» (Познань, 1894), апавяданне «Тралялёначка» (Кракаў, 1892). З 1898 жыў у в. Кушляны, пахаваны ў в. Жупраны (Ашмянскі раён).

Светапогляд і ідэйныя перакананні адлюстроўвалі наспелыя патрэбы нацыянальнага адраджэння і развіцця народаў, пазбаўленых сваіх суверэнных правоў на самастойнае грамадскае і духоўна-культурнае існаванне, адбудову сваёй дзяржавы.

У публіцыстычных прадмовах (напр., да зборніка «Дудка беларуская») і праграмных вершах Ф. Багушэвіч выказаны асноватворныя прынцыпы ідэалогіі нацыянальнага вызвалення. Праблему мовы ён вылучае як асноўную праблему нацыянальнага жыцця, лічыў нацыянальную мову найважнейшай формай выяўлення духоўнасці народа, найбольш устойлівай, асноўнай прыкметай нацыі.

Выступаючы ад імя ўсяго працоўнага беларускага народа, Францішак Багушэвіч быў пераважна ідэалагічным прадстаўніком сялянства. З сялянствам, а таксама з дэмакратычнай інтэлігенцыяй звязваў ён свае вызваленчыя ідэалы.

Моцным і шматгранным было ідэйна-творчае ўздзеянне Ф. Багушэвіча на паслядоўнікаў. Яго спадчыну наследавалі ў сваёй творчай дзейнасці А. Гурыновіч, Цётка, Я. Купала, Я. Колас.
Пошук
Форма ўваходу
Copyright Мікола © 2024