Аўторак, 18.12.2018, 17:31
Беларуская кнігаГалоўная

Рэгістрацыя

Уваход
Вітаю Вас Госць | RSS
Меню сайта
Падзелы
Кнігі [39]
Часопісы [0]
Аўдыё [1]
Навіны [10]
Галоўная » Навіны
1. Пра набалелае ўсур’ёз: Энтузіязм. Галіяфы. Ізраіль

Выжываць прыватнаму выдавецтву ў беларускіх умовах цяжка. Але неяк спрабуем змагацца з праблемамі. Не хочацца раскрываць ўсю творчую кухню «Галіяфаў». Гэта будзе нудна і нецікава для абывацеля. Скажу, што аўтараў, якія атабарыліся на сённяшні дзень вакол нашых праектаў прыкладна каля ста. Толькі на дадзены момант у распрацоўцы каля пяцідзесяці праектаў. Галоўная праблема банальная — недахоп грошаў. Пад кожнае выданне мы шукаем свае крыніцы. Ёсць кнігі, якія выходзяць за кошт аўтара, ёсць — за наш, часам мы скідваемся на выданне разам з аўтарам. Кожны праект — гэта свая песня. Распаўсюд кніжак па Беларусі паступова адладжваем. Спадзяюся, што с цягам часу нашыя справы будуць паляпшацца. Прынамсі літаратура, якую мы выдаем, запатрабаваная. Пастаянна тэлефануюць, пішуць — людзі пытаюцца пра нашыя кніжныя навінкі. На жаль, сайт: http://www.gоliafy.com пакуль працуе ў запаволеным рэжыме. Мяркуецца, што ў бліжэйшы час з’явіцц ... Чытаці далей
Катэгорыі: Навіны | Дата: 23.11.2008

У нядзелю 23 лістапада ў 17.45 у менскім Чырвоным касьцёле Сымона і Алены адбудзецца прэзэнтацыя кнігі ўспамінаў Дануты Бічэль “Хадзі на мой голас”.

“Захацелася скінуць з сябе салодкую няволю рыфмаў, гэты панцыр чарапахі. Гэтая кніжка — яшчэ не разьвітаньне, не запавет, але падвядзеньне вынікаў, - піша Данута Бічэль ва ўступе да кнігі. - У маёй жыцьцёвай прыгодзе паэткі найважнейшымі зьявамі былі людзі, якія мяне любілі, якіх я любіла. Цяпер я зразумела, што пра людзей, якія істотна паўплывалі на мой лёс, у вершах не напішаш. Дасканалай мовай прозы я не валодаю. Таму атрымаліся эсэ”.

Кніга багата аздоблена здымкамі. Аўтарка ўзгадвае падзеі грамадзкага жыцьця ў Беларусі ў 80-90 гады ХХ ст., Васіля Быкава, Аляксея Карпюка, Артура Цяжкага, Ларысу Геніюш, Зоську Верас, Ірыну Крэнь, Анатоля Сыса, Хрысьціну Лялько, Янку Брыля, Уладзімера Караткевіча, Натальлю Арсеньневу, айца Ўладзіслава Чарняўскага, Чэслава Мілаша.

На прэзэнтацыі можна атрымаць кнігу з асабістым ... Чытаці далей
Катэгорыі: Навіны | Дата: 23.11.2008

Учора ўраньні пасьля цяжкай і працяглай хваробы памёр Генадзь Кісялёў. Яму ішоў 78-ы год. Гісторык, літаратуразнавец, пісьменьнік, археограф пакінуў па сабе вялікую навуковую і творчую спадчыну і славу першаадкрывальніка шмат якіх таямніцаў беларускага прыгожага пісьменства.

Генадзь Васілевіч Кісялёў нарадзіўся 19 сакавіка 1931 году ў горадзе Каломне Маскоўскай вобласьці (Расея) у сям'і службоўцаў.

Сярэднюю школу скончыў у Віцебску (1948). Пасьля заканчэньня Маскоўскага гістарычна-архіўнага інстытуту (1953) працаваў у архіўных установах Літвы. У 1956—1959 гадах вучыўся ў асьпірантуры пры Маскоўскім гістарычна-архіўным інстытуце. У 1960-1971 гадах.— навуковы супрацоўнік Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіву Літоўскай ССР.

3 1971 году — навуковы супрацоўнік Інстытуту літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Кандыдат гістарычных навук.

Літаратурную дзейнасьць пачаў у 1958 годзе. Выдаў зборнікі гістарычна-літаратурных нарыса ... Чытаці далей
Катэгорыі: Навіны | Дата: 15.11.2008

У сераду ў Амбасадзе Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі адбылася прэзэнтацыя двюх кніг беларускіх аўтараў ў перакладзе на літоўскую мову – кнігі Алеся Разанава “Паляваньне ў райскай даліне” і паэтычнай анталёгіі “Сьвятло ў вокнах”.
Імпрэзу на дзьвюх мовах адкрыў Надзвычайны і паўнамоцны пасол Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас, які ўжо добра размаўляе па-беларуску:
“Сёньня мы сабраліся на вечарыну – прэзэнтацыю літоўскіх і беларускіх твораў. Для нас, літоўцаў, беларуская мова зьяўляецца вельмі блізкай мовай”.


Адам Мальдзіс
Пра літоўска-беларускія літаратурныя сувязі, якія распачаліся яшчэ са Скарыны, распавялі два прафэсары – літовец Пятрас Бражэнас і беларус Адам Мальдзіс. Дарэчы, Адам Мальдзіс ў суаўтарстве с Альмай Лапінскене, старшынёй Літоўскай асацыяцыі беларусістаў, выдалі сумесную дасьледчыцкую працу “Перазовы сяброўскіх галасоў”.
Прафэсарка Альма Лапінскене адзначыла, што сёньня ня толькі прэзэнтуюцца новыя беларускія кнігі па-літоўску. Сёле ... Чытаці далей
Катэгорыі: Навіны | Дата: 13.11.2008


125 гадоў назад нарадзіўся выбітны грамадска-палітычны дзеяч і навуковец Беларусі Вацлаў Ластоўскі


8 лістапада выконваецца 125 гадоў са дня нараджэння выбітнага грамадска-палітычнага дзеяча, гісторыка, філолага, этнографа, публіцыста, пісьменніка і літаратуразнаўца Беларусі Вацлава Ластоўскага (08.11.1883—23.01.1938).

Ён быў актывістам Беларускага сацыялістычнага гмаха, рэдакцыйным сакратаром газеты "Наша Ніва", уваходзіў у кіраўніцтва партыі "Хрысціянская злучнасць" і з'яўляўся старшынёй кабінета міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі.

У.Ластоўскі выступаў супраць савецкай улады і польскай акупацыі за незалежную і цэласную Беларусь. У пачатку 1920-х гадоў ён наведаў шэраг краін Заходняй Еўропы, дзе адстойваў правы беларускага народа. З красавіка 1927 гады працаваў дырэктарам Беларускага дзяржаўнага музея, загадчыкам кафедрай этнаграфіі пры Інстытуце беларускай культуры, ... Чытаці далей
Катэгорыі: Навіны | Дата: 08.11.2008


  6 лістапада пісьменьніку, аўтару “Свабоды” Ўладзімеру Арлову была зробленая апэрацыя ў сувязі з інфарктам. Цяпер пісьменьнік папраўляецца і ў размове з Радыё Свабода прасіў перадаць прывітаньне сваім сябрам, чытачам і слухачам.
Арлоў: Я пакуль што знаходжуся ў рэанімацыі, дзе тэлефонныя размовы ня вельмі заахвочваюцца, але ўжо спрабую адказаць на ўсе тэлефанаваньні і смскі. Іх нечакана шмат, хоць мне зусім не хацелася пашыраць вестку пра маю апэрацыю. Тэлефанавалі мне сябры, знаёмыя і зусім незнаёмыя людзі ня толькі зь Беларусі, але й з Брытаніі, Чэхіі, Швайцарыі, Польшчы. Толькі што пажадалі здароўя супрацоўнікі тэлеканалу “Белсат”.

Радкевіч: Калі вас абяцаюць выпісаць, што дактары кажуць?

Арлоў: Я яшчэ жыву першыя суткі пасьля апэрацыі, і прагнозаў, калі выпішуць, пакуль што няма. Але я спадзяюся, што ўвесь працэс лекаваньня, рэабілітацыі ня зойме болей за месяц, прынамсі такія ... Чытаці далей
Катэгорыі: Навіны | Дата: 08.11.2008

Пры ўсім тым, што сёньня мы маем шмат выдавецтваў, якія тым ці іншым чынам радуюць нас кнігамі маладых, аднак ужо знакамітых пісьменьнікаў, а таксама перавыданьнямі клясыкаў беларускай літаратуры, сказаць, што белмоўная літаратура зьяўляецца рэнтабельнай ды запатрабаванай, нельга.

Асноўнай прычынай крызісу зьяўляецца тое, што беларускі пісьменьнік ня можа займацца выключна сваёй творчасьцю. Яму даводзіцца клапаціцца пра выданьне сваіх кніг (як правіла, аўтарам даводзіцца ўкладаць свае сродкі), а потым, калі кніга выходзіць з друку й аддаецца на рукі аўтару, і пра распаўсюд, ужо ня кажучы пра рэклямную кампанію, безь якой нават у буйных кнігарнях прадаецца па 5 асобнікаў на месяц у лепшым выпадку.

Хачу зазначыць, што лічу істотнейшым складнікам гэтага крызісу амаль поўную адсутнасьць мэнэджэраў, якія забясьпечвалі б прасоўваньне кніг на айчынны рынак. Дарэчы, пытаньне мэнэджэраў цяжкае таксама й для Беларусі ў цэлым.

Так, нехта скажа, што калі б былі спонсары, то ўс ... Чытаці далей
Катэгорыі: Навіны | Дата: 08.11.2008



25 жніўня Ўладзімеру Арлову споўнілася 55 гадоў. Аўтар больш трох дзясяткаў кнігаў апошнім часам аддае перавагу не традыцыйным папяровым фаліянтам, а маленькім гукавым літаратурным дыскам. Тлумачыць ён жаданьне выдаваць свае творы ў выглядзе аўдыёкнігаў тым, што сучаснаму чалавеку няма часу чытаць мастацкую літаратуру, а на дысках ён можа слухаць абраныя творы ў аўто, мэтро і нават у басэйне ці ў рэчцы. Што робіць і сам пісьменьнік, вандруючы ў гэтыя дні па азёрнай Віцебшчыне. Адтуль па тэлефоне ён адказаў на пытаньні карэспандэнткі радыё "Свабода" Алі Слобан.

Уладзімер Арлоў: “Нечакана зноў пачалі нараджацца вершы, якія, я спадзяюся, складуць новы паэтычны зборнік. Дарэчы, гэтую кнігу я хачу выдаць беларускай лацінкаю, каб такім чынам падтрымаць шматвекавую традыцыю нашай лацініцы. Адначасова гэта пэўным чынам засьведчыць і маю пазыцыю ў ... Чытаці далей
Катэгорыі: Навіны | Дата: 31.08.2008


Памёр знакаміты расійскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі Аляксандр Салжаніцын (1918-2008).

Жыць без ілжы

***
12 лютага 1974 году расейскі пісьменьнік-дысыдэнт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі Аляксандар Салжаніцын падпісаў зварот да суайчыньнікаў пад назвай «Жыць без маны». Роўна праз трыццаць гадоў пасьля гэтага Сяргей Паўлоўскі пераклаў яго на беларускую мову.
***

Калісьці мы ня сьмелі і шэптам шаргацець. Цяпер вось пішам і чытаем самвыдат, а ўжо адзін адному ў курылках НДІ ад душы наскардзімся: чаго толькі яны ні напракудзяць, куды толькі ні цягнуць нас! Тут і непатрэбнае касьмічнае выхваляньне пры развале і беднасьці жыцьця; і ўмацаваньне далёкіх дзікіх рэжымаў; і распальваньне грамадзянскіх войнаў; і безаглядна выгадавалі Мао Цзэдуна (на нашы сродкі) — і нас жа на яго пагоняць, і прыйдзецца ісьці, куды дзенешся? І судзяць каго хочуць, і здаров ... Чытаці далей
Катэгорыі: Навіны | Дата: 04.08.2008


31.07.2008 адкрыты сайт "Беларуская кніга".

Ён прысвечаны беларускамоўным кнігам, часопісам, газетам.
Тут вы зможаце знайсці іх электронныя варыянты.
Сайт только што створаны і , нажаль, не запоўнены неабходным матэрыялам. Але гэта будзе хутка выпраўлена.
Катэгорыі: Навіны | Дата: 31.07.2008

Форма ўвахода
Каляндар навін
«  Снежань 2018  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31
Пошук
Сябры сайта
Статистика

Усяго онлайн: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0
Copyright Мікола © 2018