Беларуская кнігаГалоўная

Рэгістрацыя

Уваход
Вітаю Вас Госць | RSS
Меню сайта
Падзелы
Кнігі [39]
Часопісы [0]
Аўдыё [1]
Навіны [10]

Васіль Уладзiмiравiч Быкаў нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 году ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёну Віцебскай вобласці. Навучаўся на скульптурным аддзяленні Віцебскай мастацкай вучэльні. Скончыў Саратаўскую пяхотную вучэльню. У 1942 годзе будучы пісменнік уступіў у шэрагі Чырвонай Арміі. Ваяваў на Другім і Трэцім Украінскіх франтах, прайшоў па тэрыторыі Румыніі, Баўгарыі, Вэнгрыі, Югаславіі, Аўстрыі, двойчы быў паранены.

Упершыню творы Васіля Быкава былі апублікаваныя ў 1947 годзе, аднак творчая біяграфія пісменіка пачынаецца з апавяданьняў, напісаных у 1951 годзе. Тэматыка ранніх апавяданняў, дзеючымі асобамі якіх сталі жаўнеры і афіцэры, вызначыла далёйшы лёс Быкава, многія з твораў якога прысьвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Бескампраміснасць прозы Быкава стала прычынай нападаў савецкай крытыкі, якая абвінавачвала пісменніка ў ачарненні савецкага ладу.

У 1974 годзе Васіль Быкаў быў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР (за аповесьць "Дажыць да світання", 1973), у 1980 годзе атрымаў званне Народнага пісменніка Беларусі, у 1986 годзе - быў уганараваны Ленінскай прэміяй за аповесць "Знак бяды".

Некаторыя творы пісменніка, такія як аповесці "Трецяя ракета" (1962), "Дажыць да світання", былі экранізаваныя.

З 1972 па 1978 год Васіль Быкаў займаў пасаду сакратара Гарадзенскага аддзялення Саюзу пісменнікаў БССР.

Вядомасць Васілю Быкаву прынесла аповесць "Трэцяя ракета", напісаная ў 1962 годзе. У 1960-е ён публікуе аповесці "Альпійская балада", "Мёртвым не баліць", у 1970-я - "Сотнікаў", "Пайсці і не вярнуцца", "Дажыць да світання", "Абеліск".

Гэтыя творы паставілі Васіля Быкава ў адзін шэраг з выдатнымі майстрамі ваеннай прозы XX стагоддзя.

Сярэдзіна 90-х нібыта вярнула пісменніка ў савецкія часы. Шырокая траўля ў дзяржаўнай прэсе, забарона, цэнзура на выхад у друк яго новых твораў, пагаршэнне на гэтай глебе здароўя вымусілі Быкава пакінуць Радзіму. Некалькі гадоў ён жыў за мяжой.

У снежні 2002 году Васіль Быкаў пераехаў на сталае жыхарства ў Чэхію. Тады пісменнік сказаў, што ён "даўно марыў пасяліцца ў Чэхіі, заўсёды меў сімпатыю да гэтай краіны і яе грамадзянаў". У рашэнні праблемы пераезду Быкава ў Чэхію актыўны ўдзел прымала канцылярыя чэскага прэзыдэнта і асабіста Вацлаў Гавэл. Некалькі апошніх гадоў Герой Сацыялістычнай Працы, ляўрэат Ленінскай прэміі, народны пісменнік Беларусі пражываў у ФРГ, а да гэтага ў Фінляндыі.

Некаторы час таму Быкаў перанёс у Чэхіі апэрацыю па выдаленьні ракавай пухліны страўніка. У Беларусі пісменнік знаходзіўся на рэабілітацыі пасля перанесенай апэрацыі, аднак развіццё харобы спыніць не ўдалося...

Усяго некалькі дзён таму, 19 чэрвеня, Васілю Быкаву споўнілася 79 гадоў. У гэты дзень у райцэнтры Старыя Дарогі, на тэрыторыі прыватнага музэю выяўленчага мастацтва прайшло адкрыццё памятнага знака ў яго гонар. Пры жыцці помнік ставяць толькі лепшым з лепшых... Гранітны камень з бронзавым барэльефам Васіля Быкава стаіць зараз у музэі побач з іншымі памятнымі знакамі ў гонар знакамітых беларусаў. Тут ужо ўвекавечаныя імёны, напрыклад, дзяржаўнага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага Льва Сапегі, паэта Максіма Багдановіча, паэтэсы Ларысы Геніюш.

Народны пісменнік Беларусі Васіль Быкаў памёр 22 чэрвеня 2003 года ў 20 гадзiн 30 хвiлiн у рэанімацыйным аддзяленні анкалагічнага шпіталю ў Бараўлянах, пад Мінскам.

Пошук
Форма ўваходу
Copyright Мікола © 2024