Субота, 27.04.2024, 20:17
Беларуская кнігаГалоўная

Рэгістрацыя

Уваход
Вітаю Вас Госць | RSS
Меню сайта
Падзелы
Кнігі [39]
Часопісы [0]
Аўдыё [1]
Навіны [10]
Галоўная » 2008 » Лістапад » 08

125 гадоў назад нарадзіўся выбітны грамадска-палітычны дзеяч і навуковец Беларусі Вацлаў Ластоўскі


8 лістапада выконваецца 125 гадоў са дня нараджэння выбітнага грамадска-палітычнага дзеяча, гісторыка, філолага, этнографа, публіцыста, пісьменніка і літаратуразнаўца Беларусі Вацлава Ластоўскага (08.11.1883—23.01.1938).

Ён быў актывістам Беларускага сацыялістычнага гмаха, рэдакцыйным сакратаром газеты "Наша Ніва", уваходзіў у кіраўніцтва партыі "Хрысціянская злучнасць" і з'яўляўся старшынёй кабінета міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі.

У.Ластоўскі выступаў супраць савецкай улады і польскай акупацыі за незалежную і цэласную Беларусь. У пачатку 1920-х гадоў ён наведаў шэраг краін Заходняй Еўропы, дзе адстойваў правы беларускага народа. З красавіка 1927 гады працаваў дырэктарам Беларускага дзяржаўнага музея, загадчыкам кафедрай этнаграфіі пры Інстытуце беларускай культуры, ... Чытаці далей
Катэгорыі: Навіны | Дата: 08.11.2008


  6 лістапада пісьменьніку, аўтару “Свабоды” Ўладзімеру Арлову была зробленая апэрацыя ў сувязі з інфарктам. Цяпер пісьменьнік папраўляецца і ў размове з Радыё Свабода прасіў перадаць прывітаньне сваім сябрам, чытачам і слухачам.
Арлоў: Я пакуль што знаходжуся ў рэанімацыі, дзе тэлефонныя размовы ня вельмі заахвочваюцца, але ўжо спрабую адказаць на ўсе тэлефанаваньні і смскі. Іх нечакана шмат, хоць мне зусім не хацелася пашыраць вестку пра маю апэрацыю. Тэлефанавалі мне сябры, знаёмыя і зусім незнаёмыя людзі ня толькі зь Беларусі, але й з Брытаніі, Чэхіі, Швайцарыі, Польшчы. Толькі што пажадалі здароўя супрацоўнікі тэлеканалу “Белсат”.

Радкевіч: Калі вас абяцаюць выпісаць, што дактары кажуць?

Арлоў: Я яшчэ жыву першыя суткі пасьля апэрацыі, і прагнозаў, калі выпішуць, пакуль што няма. Але я спадзяюся, што ўвесь працэс лекаваньня, рэабілітацыі ня зойме болей за месяц, прынамсі такія ... Чытаці далей
Катэгорыі: Навіны | Дата: 08.11.2008

Пры ўсім тым, што сёньня мы маем шмат выдавецтваў, якія тым ці іншым чынам радуюць нас кнігамі маладых, аднак ужо знакамітых пісьменьнікаў, а таксама перавыданьнямі клясыкаў беларускай літаратуры, сказаць, што белмоўная літаратура зьяўляецца рэнтабельнай ды запатрабаванай, нельга.

Асноўнай прычынай крызісу зьяўляецца тое, што беларускі пісьменьнік ня можа займацца выключна сваёй творчасьцю. Яму даводзіцца клапаціцца пра выданьне сваіх кніг (як правіла, аўтарам даводзіцца ўкладаць свае сродкі), а потым, калі кніга выходзіць з друку й аддаецца на рукі аўтару, і пра распаўсюд, ужо ня кажучы пра рэклямную кампанію, безь якой нават у буйных кнігарнях прадаецца па 5 асобнікаў на месяц у лепшым выпадку.

Хачу зазначыць, што лічу істотнейшым складнікам гэтага крызісу амаль поўную адсутнасьць мэнэджэраў, якія забясьпечвалі б прасоўваньне кніг на айчынны рынак. Дарэчы, пытаньне мэнэджэраў цяжкае таксама й для Беларусі ў цэлым.

Так, нехта скажа, што калі б былі спонсары, то ўс ... Чытаці далей
Катэгорыі: Навіны | Дата: 08.11.2008

Форма ўвахода
Каляндар навін
«  Лістапад 2008  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
Пошук
Сябры сайта
Статистика

Усяго онлайн: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0
Copyright Мікола © 2024