Аўторак, 18.12.2018, 17:48
Беларуская кнігаГалоўная

Рэгістрацыя

Уваход
Вітаю Вас Госць | RSS
Меню сайта
Падзелы
Кнігі [39]
Часопісы [0]
Аўдыё [1]
Навіны [10]
Галоўная » Архіў навінаў
У нядзелю 23 лістапада ў 17.45 у менскім Чырвоным касьцёле Сымона і Алены адбудзецца прэзэнтацыя кнігі ўспамінаў Дануты Бічэль “Хадзі на мой голас”.

“Захацелася скінуць з сябе салодкую няволю рыфмаў, гэты панцыр чарапахі. Гэтая кніжка — яшчэ не разьвітаньне, не запавет, але падвядзеньне вынікаў, - піша Данута Бічэль ва ўступе да кнігі. - У маёй жыцьцёвай прыгодзе паэткі найважнейшымі зьявамі былі людзі, якія мяне любілі, якіх я любіла. Цяпер я зразумела, што пра людзей, якія істотна паўплывалі на мой лёс, у вершах не напішаш. Дасканалай мовай прозы я не валодаю. Таму атрымаліся эсэ”.

Кніга багата аздоблена здымкамі. Аўтарка ўзгадвае падзеі грамадзкага жыцьця ў Беларусі ў 80-90 гады ХХ ст., Васіля Быкава, Аляксея Карпюка, Артура Цяжкага, Ларысу Геніюш, Зоську Верас, Ірыну Крэнь, Анатоля Сыса, Хрысьціну Лялько, Янку Брыля, Уладзімера Караткевіча, Натальлю Арсеньневу, айца Ўладзіслава Чарняўскага, Чэслава Мілаша.

На прэзэнтацыі можна атрымаць кнігу з асабістым ... Чытаці далей
Катэгорыі: Навіны | Дата: 23.11.2008


Аўтар: Максім Багдановіч
Фармат: doc
Памер: 34 кБ
Старонак: 59
Год: 1913

Зборнік вершаў Максіма Багдановіча "Вянок"

Спампаваць
Катэгорыі: Кнігі | Дата: 22.11.2008


Аўтар: Максім Танк
Фармат: doc
Памер: 16 кБ
Старонак: 21

Вершаваная "Казка пра Музыку" Максіма Танка.

Спампаваць
Катэгорыі: Кнігі | Дата: 22.11.2008

Аўтары: Вацлаў Арэшка, Ігар Бабкоў, Міхал Баразна, Алег Дзярновіч, Сяргей Дубавец, Сяргей Харэўскі, Міхась Чарняўскі
Фармат: doc
Памер: 17 кБ
Старонак: 10

За храналягічныя рамкі пэрыяду ўзяты даты, якія фіксуюць найважнейшыя вехі ў фармаванні й развіцці дэмакратычнай апазіцыі ў Беларусі. У другой палове 40-х гадоў ХХ ст. існавалі фармацыі ўзброенай антысавецкай апазіцыі (партызанка), а таксама неўзброеная палітычная апазіцыя (Саюз Беларускіх Патрыётаў, «Чайка» ды інш.). 1953 г. - год смерці Сталіна і менавіта з гэтай датай звязяныя спробы лібэралізацыі ў СССР, з лагяроў пачалі вяртацца палітзняволеныя, што таксама азначала пачатак стварэння апазіцыйных асяродкаў у Беларусі, якія можна ахарактарызаваць як мірную палітычную апазіцыю з акрэсленымі нацыянал-культурніцкімі патрабаваннямі. Канец 1988 г. быў адзначаны шэрагам публічных акцыяў апазіцыі, найважнейшая з якіх - мітынг-рэквіем «Дзяды» і ягоны разгон, пасля якіх дзейнасць апазіцыі набыла адкрыты масавы характар і ян ... Чытаці далей
Катэгорыі: Кнігі | Дата: 16.11.2008

Учора ўраньні пасьля цяжкай і працяглай хваробы памёр Генадзь Кісялёў. Яму ішоў 78-ы год. Гісторык, літаратуразнавец, пісьменьнік, археограф пакінуў па сабе вялікую навуковую і творчую спадчыну і славу першаадкрывальніка шмат якіх таямніцаў беларускага прыгожага пісьменства.

Генадзь Васілевіч Кісялёў нарадзіўся 19 сакавіка 1931 году ў горадзе Каломне Маскоўскай вобласьці (Расея) у сям'і службоўцаў.

Сярэднюю школу скончыў у Віцебску (1948). Пасьля заканчэньня Маскоўскага гістарычна-архіўнага інстытуту (1953) працаваў у архіўных установах Літвы. У 1956—1959 гадах вучыўся ў асьпірантуры пры Маскоўскім гістарычна-архіўным інстытуце. У 1960-1971 гадах.— навуковы супрацоўнік Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіву Літоўскай ССР.

3 1971 году — навуковы супрацоўнік Інстытуту літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Кандыдат гістарычных навук.

Літаратурную дзейнасьць пачаў у 1958 годзе. Выдаў зборнікі гістарычна-літаратурных нарыса ... Чытаці далей
Катэгорыі: Навіны | Дата: 15.11.2008


Аўтар: Ян Баршчэўскі
Фармат: doc
Памер: 26 кБ
Старонак: 17

Фантастычная аповесць Яна Баршчэўскага "Душа не ў сваім целе". Упершыню выдадзена на польскай мове у ч.1 кнігі "Проза і вершы" у Кіеве у 1849 г.

Спампаваць
Катэгорыі: Кнігі | Дата: 15.11.2008


Аўтар: Янка Купала
Фармат: doc
Памер: 18 кБ
Старонак: 14
Год: 1913

 Паэма Янкі Купалы "Магіла Льва".

Спампаваць
Катэгорыі: Кнігі | Дата: 13.11.2008

У сераду ў Амбасадзе Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі адбылася прэзэнтацыя двюх кніг беларускіх аўтараў ў перакладзе на літоўскую мову – кнігі Алеся Разанава “Паляваньне ў райскай даліне” і паэтычнай анталёгіі “Сьвятло ў вокнах”.
Імпрэзу на дзьвюх мовах адкрыў Надзвычайны і паўнамоцны пасол Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас, які ўжо добра размаўляе па-беларуску:
“Сёньня мы сабраліся на вечарыну – прэзэнтацыю літоўскіх і беларускіх твораў. Для нас, літоўцаў, беларуская мова зьяўляецца вельмі блізкай мовай”.


Адам Мальдзіс
Пра літоўска-беларускія літаратурныя сувязі, якія распачаліся яшчэ са Скарыны, распавялі два прафэсары – літовец Пятрас Бражэнас і беларус Адам Мальдзіс. Дарэчы, Адам Мальдзіс ў суаўтарстве с Альмай Лапінскене, старшынёй Літоўскай асацыяцыі беларусістаў, выдалі сумесную дасьледчыцкую працу “Перазовы сяброўскіх галасоў”.
Прафэсарка Альма Лапінскене адзначыла, што сёньня ня толькі прэзэнтуюцца новыя беларускія кнігі па-літоўску. Сёле ... Чытаці далей
Катэгорыі: Навіны | Дата: 13.11.2008


125 гадоў назад нарадзіўся выбітны грамадска-палітычны дзеяч і навуковец Беларусі Вацлаў Ластоўскі


8 лістапада выконваецца 125 гадоў са дня нараджэння выбітнага грамадска-палітычнага дзеяча, гісторыка, філолага, этнографа, публіцыста, пісьменніка і літаратуразнаўца Беларусі Вацлава Ластоўскага (08.11.1883—23.01.1938).

Ён быў актывістам Беларускага сацыялістычнага гмаха, рэдакцыйным сакратаром газеты "Наша Ніва", уваходзіў у кіраўніцтва партыі "Хрысціянская злучнасць" і з'яўляўся старшынёй кабінета міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі.

У.Ластоўскі выступаў супраць савецкай улады і польскай акупацыі за незалежную і цэласную Беларусь. У пачатку 1920-х гадоў ён наведаў шэраг краін Заходняй Еўропы, дзе адстойваў правы беларускага народа. З красавіка 1927 гады працаваў дырэктарам Беларускага дзяржаўнага музея, загадчыкам кафедрай этнаграфіі пры Інстытуце беларускай культуры, ... Чытаці далей
Катэгорыі: Навіны | Дата: 08.11.2008


  6 лістапада пісьменьніку, аўтару “Свабоды” Ўладзімеру Арлову была зробленая апэрацыя ў сувязі з інфарктам. Цяпер пісьменьнік папраўляецца і ў размове з Радыё Свабода прасіў перадаць прывітаньне сваім сябрам, чытачам і слухачам.
Арлоў: Я пакуль што знаходжуся ў рэанімацыі, дзе тэлефонныя размовы ня вельмі заахвочваюцца, але ўжо спрабую адказаць на ўсе тэлефанаваньні і смскі. Іх нечакана шмат, хоць мне зусім не хацелася пашыраць вестку пра маю апэрацыю. Тэлефанавалі мне сябры, знаёмыя і зусім незнаёмыя людзі ня толькі зь Беларусі, але й з Брытаніі, Чэхіі, Швайцарыі, Польшчы. Толькі што пажадалі здароўя супрацоўнікі тэлеканалу “Белсат”.

Радкевіч: Калі вас абяцаюць выпісаць, што дактары кажуць?

Арлоў: Я яшчэ жыву першыя суткі пасьля апэрацыі, і прагнозаў, калі выпішуць, пакуль што няма. Але я спадзяюся, што ўвесь працэс лекаваньня, рэабілітацыі ня зойме болей за месяц, прынамсі такія ... Чытаці далей
Катэгорыі: Навіны | Дата: 08.11.2008

Пры ўсім тым, што сёньня мы маем шмат выдавецтваў, якія тым ці іншым чынам радуюць нас кнігамі маладых, аднак ужо знакамітых пісьменьнікаў, а таксама перавыданьнямі клясыкаў беларускай літаратуры, сказаць, што белмоўная літаратура зьяўляецца рэнтабельнай ды запатрабаванай, нельга.

Асноўнай прычынай крызісу зьяўляецца тое, што беларускі пісьменьнік ня можа займацца выключна сваёй творчасьцю. Яму даводзіцца клапаціцца пра выданьне сваіх кніг (як правіла, аўтарам даводзіцца ўкладаць свае сродкі), а потым, калі кніга выходзіць з друку й аддаецца на рукі аўтару, і пра распаўсюд, ужо ня кажучы пра рэклямную кампанію, безь якой нават у буйных кнігарнях прадаецца па 5 асобнікаў на месяц у лепшым выпадку.

Хачу зазначыць, што лічу істотнейшым складнікам гэтага крызісу амаль поўную адсутнасьць мэнэджэраў, якія забясьпечвалі б прасоўваньне кніг на айчынны рынак. Дарэчы, пытаньне мэнэджэраў цяжкае таксама й для Беларусі ў цэлым.

Так, нехта скажа, што калі б былі спонсары, то ўс ... Чытаці далей
Катэгорыі: Навіны | Дата: 08.11.2008

« 1 2 3 4 5 »
Форма ўвахода
Каляндар навін
«  Снежань 2018  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31
Пошук
Сябры сайта
Статистика

Усяго онлайн: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0
Copyright Мікола © 2018